Міф развеяны
9- 3.11.2026, 17:14
- 21,604
Што стаіць за навінай пра закуп ільнянога валакна Беларуссю ў расіян.
Лукашэнка не стамляецца распавядаць, як ён выратаваў ад немінучага краху сельскую гаспадарку. Яму эхам падтакваюць падначаленыя і прапаганда.
Напрыклад, кіраўнік лукашэнкаўскай адміністрацыі Дзмітрый Круты, які з году ў год тыражуе міфы пра сапраўдны прарыў у аграрным сектары, дзякуючы якому Беларусь уваходзіць то ў пяцёрку, то ў дзясятку сусветных экспарцёраў, піша «Салідарнасць».
Аднак з рэальнага свету ўсё часцей прыходзяць навіны, якія супярэчаць фантазіям чыноўнікаў. Так, паводле дадзеных агенцтва «Аграэкспарт» расійскага Мінсельгаса, у студзені-верасні Беларусь завезла з Расіі 982 тоны ільнянога валакна.
Так, на першы погляд аб’ём закупаў не выглядае асабліва ўражлівым. Але за гэтай навіной хаваюцца лічбы іншага парадку.
Ільняную галіну кіраўнік «ратоўвае» каля 30 гадоў. За гэтыя гады былі задзейнічаны ўрадавыя праграмы, на мадэрнізацыю аднаго толькі Аршанскага льнокамбіната было выдаткавана звыш $200 мільёнаў…
У выніку Лукашэнку даводзіцца ладзіць для сваіх падначаленых спектаклі на палях з падгнілым ільном, усё часцей ставячы ў прыклад прыватніка. У якога, чамусьці, і бульба ўдаецца значна лепш, і яблыкі захоўваюцца да вясны, і жывёла не гіне ў гістарычных маштабах.