«Хутка будзе тупік»: здраднік Цароў папярэдзіў Крэмль
- 29.11.2026, 13:50
- 1,786
Расія страціла шанец выйсці з вайны на спрыяльных умовах.
Былы дэпутат Вярхоўнай Рады Алег Цароў, які здрадзіў Украіне і перайшоў на бок РФ, даў шчырае інтэрв’ю Z-рэсурсу «Міжнароднае жыццё».
Ён канстатаваў, што Крэмль страціў шанец выйсці з правальнай вайны на больш-менш спрыяльных для сябе ўмовах. Пра гэта паведамляе Dialog.UA.
Цароў заявіў, што ў гэтай вайне выйграюць літаральна ўсе, акрамя Расіі. Кітай і ЗША зарабляюць на ёй грошы, Еўропа вырашае свае стратэгічныя інтарэсы. І нават Украіна, паводле яго слоў, дзякуючы дапамозе ЕС атрымлівае каласальныя сродкі, якіх не бачыла за ўсю сваю найноўшую гісторыю. І толькі Расія ў гэтым канфлікце імкліва знясіляецца.
«У нас было вакно магчымасцей спыніць вайну адразу пасля выбараў Трампа. На жаль, не атрымалася… Дэмакраты будуць праталківаць фінансаванне Украіны. Яны дамагаюцца свайго, у іх няма праблем, грошы ёсць», — запэўніў Цароў.
Ён выключыў магчымасць пералому на полі бою на карысць Расіі. Вайна, запэўніў ён, зайшла ў тупік.
«Я не бачу на фронце цяпер магчымасцей нейкім кардынальным чынам змяніць (сітуацыю — рэд.). Мы бачым, што змен лініі фронту ўсё менш і менш з кожным месяцам. Мы тапчэмся па тых самых межах… Пэўны час будзе тупік», — канстатаваў калабарант.