29 лiстапада 2026, Нядзеля, 14:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Грузіі прайшлі масавыя пратэсты

7
У Грузіі прайшлі масавыя пратэсты
Фота: ლევან ზაზაძე

Удзельнікі акцый выступілі за еўраінтэграцыю.

Маштабныя дэманстрацыі супраць прарасійскага курсу ўладаў прайшлі ў Грузіі 28 лістапада. Іх удзельнікі патрабавалі вярнуць краіну на еўрапейскі шлях развіцця. У Тбілісі на марш выйшлі тысячы гараджан: людзі запоўнілі цэнтральную плошчу Свабоды і вуліцы, што вядуць да яе, паведамляе «Радыё Свабода».

Два гады без перамоў з ЕС

Акцыя была прыурочаная да другой гадавіны афіцыйнага прыпынення дыялогу аб магчымым уступленні Грузіі ў Еўрасаюз. 28 лістапада 2024 года прэм’ер-міністр Іраклій Кобахідзэ абвясціў, што перамовы адкладаюцца як мінімум да канца 2028 года. Падчас шматлікіх пратэстаў, якія ўспыхнулі пасля гэтага, затрымалі дзясяткі чалавек.

Фото: ლევან ზაზაძე

З таго часу пратэстная кампанія не спынялася: мітынгі, маршы і іншыя акцыі за вяртанне да еўраінтэграцыі праходзілі ў Тбілісі і іншых гарадах краіны амаль штодня.

«Грузія заслугоўвае лепшага»

Пад такім лозунгам выступілі апазіцыйныя партыі, якія арганізавалі дэманстрацыі. Іх удзельнікі неслі сцягі Грузіі і Еўрасаюза, спявалі дзяржаўны гімн і настойвалі на аднаўленні перамоў з ЕС.

Пра што гаварыла апазіцыя

На плошчы Свабоды апазіцыйныя палітыкі звярнуліся да прысутных з імправізаванай сцэны. Паводле іх слоў, адмова ўладаў ад еўраінтэграцыі і прарасійскі разварот абярнуліся крахам дэмакратыі і сістэматычным пераследам апанентаў урада, многія з якіх апынуліся за кратамі або былі вымушаныя з’ехаць з краіны.

Выступоўцы таксама заявілі, што пасля павароту ў бок Масквы ўзровень жыцця ў Грузіі знізіўся, а ўрад замест вырашэння праблем стравлівае людзей і ўцягвае краіну ў канфрантацыю і хаос.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲