29 лiстапада 2026, Нядзеля, 14:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Валенкі супраць ШІ

5
Валенкі супраць ШІ

Нядзіўна, што Расія дагэтуль асацыюецца з шапкай-вушанкай, мядзведзямі, балалайкамі і гарэлкай.

У падручніку англійскай мовы для 8-га класа Starlight 2023 года выдавецтва «Просвещение» у раздзеле Culture Corner тэкст пад назвай «Made in the USA» замянілі тэкстам «Made in Russia».

На гэта звярнулі ўвагу рэпетытары, параўнаўшы падручнік з больш раннімі выданнямі. Цяпер замест традыцыйных для амерыканцаў jeans, Coca-Cola, potato chips, дзеткам расказваюць пра традыцыйныя для расіян квас, халадзец і валёнкі.

Так і хочацца сказаць гора-рэдактарам: вы што ж краіну ганьбіце? Якія валёнкі? Хто ў іх ходзіць? Хто кожны дзень есць халадзец, запіваючы яго квасам?

Пуцін спрабуе пераканаць увесь свет, што Расія — наперадзе ўсёй планеты ў галіне ШІ, паклікаў замежных гасцей на Сбероўскую канферэнцыю AI Journey, дзе ім то балетнае, то лядовае шоу з чалавекападобнымі робатамі паказваюць, а вы ўсё пра валёнкі. Ну, хоць бы пра рагозінскага робата Фёдара!

Нядзіўна, што ў замежнікаў Расія дагэтуль асацыюецца з шапкай-вушанкай, мядзведзямі, балалайкамі, прыбіральнямі тыпу сарцір і гарэлкай. Ну так, цяпер яшчэ і з пераробленымі ў «Герані» іранскімі «шахедамі».

Тэлеграм-канал «Часу на раскачку няма»

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲