29 лiстапада 2026, Нядзеля, 14:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вялікі падман года, або «Чорная пятніца» па-беларуску

23
Вялікі падман года, або «Чорная пятніца» па-беларуску
Фота: iStock

Як гэта працуе.

Мінчукі расказваюць у сацсетках пра тое, як іх расчаравала сённяшняя «чорная пятніца».

«У Беларусі зноў настаў вялікі падман года пад назвай «чорная пятніца», — піша адзін з жыхароў сталіцы. — Крама паўгода прадавала куртку за дзвесце рублёў. У чацвер увечары закрэсліла цэннік, зверху напісала чатырыста і сёння ўрачыста аддае яе «па знаёмству» за дзвесце дваццаць.

Найбольш крыўдна, што наш чалавек бачыць падвох за вярсту, пералічвае ўсё ў галаве, плюецца, але ўсё адно нясе пакет дадому. Калі ўжо на цэнніку чырвоная налепка, сыходзіць з пустымі рукамі неяк не па-гаспадарску».

«А што ў вас з «чорнай пятніцай»? — піша брэстчанка. — Аб’явы пра зніжкі — па ўсіх крамах, а як пачынаеш успамінаць цэны, якія былі тыдзень таму, адразу якосьці сумна робіцца. Нешта нават падаражэла».

«Чорная пятніца? — піша жыхар Віцебска. — Ды нас проста трымаюць за ідыётаў, якія забылі, колькі гэтыя шмоткі ўчора каштавалі».

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲