29 лiстапада 2026, Нядзеля, 14:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У стыпендыяльнай праграме ЕС пацвердзілі ўцечку персанальных дадзеных беларусаў

3
У стыпендыяльнай праграме ЕС пацвердзілі ўцечку персанальных дадзеных беларусаў

Прычынай назвалі «чалавечую памылку».

У маі 2026 года з-за чалавечай памылкі адбылася ўцечка персанальных дадзеных удзельнікаў стыпендыяльнай праграмы Еўразвязу EU4Belarus SALT, паведамілі тэлеканалу «Белсат» у Цэнтральным агенцтве кіравання праектамі Літвы (CPMA).

«Мы пацвярджаем, што ў маі 2026 года ў выніку чалавечай памылкі адбылася ўцечка персанальных дадзеных, у ходзе якой адрасы электроннай пошты некаторых удзельнікаў праграмы і звязаных з ёй асоб сталі даступныя ўнутры супольнасці праграмы. Пасля выяўлення інцыдэнту ўсе асобы, якіх ён закрануў, і адпаведныя органы Літвы былі праінфармаваныя», — гаворыцца ў адказе на запыт «Белсата».

Пры гэтым у CPMA заявілі, што пакуль не валодаюць дакладнай інфармацыяй пра вобшукі па месцы жыхарства ўдзельнікаў праграмы і членаў іх сем’яў у Беларусі.

У CPMA падкрэслілі, што бяспека ўдзельнікаў праграмы і абарона іх персанальных дадзеных маюць першараднае значэнне. Цяпер у агенцтве вывучаюць наяўную інфармацыю ў супрацоўніцтве з іншымі ведамствамі, каб усталяваць факты і высветліць усе абставіны.

«Пры адсутнасці афіцыйнай інфармацыі мы ўстрымліваемся ад каментарыяў адносна абставін, апісаных у паведамленнях СМІ, а таксама ад заўчасных высноваў», — адзначылі ў CPMA.

Раней сайт паведаміў, што сілавікі праводзяць вобшукі ў людзей, якія атрымлівалі стыпендыі па праграме Еўразвязу EU4Belarus — SALT, і іх сваякоў.

Цэнтральнае агенцтва па кіраванні праектамі Літвы (CPVA) — дзяржаўная ўстанова, якая кіруе праграмамі фінансавання і адмініструе праекты, што рэалізуюцца ў тым ліку за сродкі Еўразвязу. Юрыдычна яно з’яўляецца некамерцыйнай юрыдычнай асобай з абмежаванай адказнасцю. Заснавальнік агенцтва — дзяржава, правы якой ажыццяўляе Міністэрства фінансаў Літвы.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲