Трамп упершыню распавёў, што сказаў Пуціну на сустрэчы ў Кітаі
1- 26.11.2026, 18:32
- 2,438
Гаворка ішла пра Еўропу.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што падчас сустрэч з расійскім дыктатарам Уладзімірам Пуціным у Кітаі ён заклікаў яго спыніць агрэсію супраць еўрапейскіх тэрыторый і як мага хутчэй дамовіцца аб завяршэнні вайны з Украінай. Пра гэта Трамп напісаў 26 лістапада ў сваёй сацсетцы Truth Social. Паводле яго слоў, значную частку перамоў ён прысвяціў менавіта неабходнасці спыніць баявыя дзеянні, а Расія і Украіна павінны як мага хутчэй прыйсці да мірнай дамовы.
«Я сапраўды веру, што гэта цалкам рэальна — штомесяц гінуць тысячы людзей, гэта сапраўдная крывавая бойня, — і гэта стане вялікім дарам для ўсіх!» — напісаў Трамп.
Сустрэча з Рутэ ў Мар-а-Лага
Акрамя таго, Трамп паведаміў пра сустрэчу з генсакам НАТА Маркам Рутэ у сваёй рэзідэнцыі Мар-а-Лага. Яны абмеркавалі шэраг пытанняў, у тым ліку вынікі яго перамоў з Пуціным. Паводле слоў прэзідэнта ЗША, асаблівую ўвагу надалі таму, што Расія і Украіна павінны ўстрымлівацца ад любых дзеянняў, якія наўмысна або выпадкова пашыраюць маштабы вайны, і што мірнае ўрэгуляванне патрэбна як мага хутчэй.
Сустрэча ў Кітаі
19 лістапада ў кітайскім Шэньчжэне на палях саміту АТЭС сустрэліся лідары ЗША, Кітая і кіраўнік РФ. Дональд Трамп, Сі Цзіньпін і Уладзімір Пуцін прынялі «дэкларацыю аб міры».