У двух астатніх рэгіёнах Беларусі паднялі кошт праезду ў грамадскім транспарце
3- 26.11.2026, 9:11
- 1,782
Апублікаваныя новыя цэны.
У Мінскай і Віцебскай абласцях з 26 лістапада падаражэў праезд у гарадскім грамадскім транспарце. Кошт адной паездкі вырас на 10 капеек — з 1,05 да 1,15 рубля. Адпаведныя рашэнні прынялі аблвыканкамы рэгіёнаў, піша «Зеркало».
У Мінскай вобласці паездка ў гарадскім аўтобусе цяпер каштуе 1,15 рубля, пры куплі білета ў кіроўцы — 1,20 рубля. Столькі ж давядзецца заплаціць за адно месца ручной кладзі.
У Віцебскай вобласці кошт праезду ў аўтобусах, тралейбусах і трамваях на звычайных і хуткасных маршрутах таксама вырас да 1,15 рубля, пры куплі білета ў кіроўцы — да 1,20 рубля. Максімальны тарыф на экспрэсных маршрутах для аўтобусаў з дазволенай максімальнай масай больш за пяць тон складзе 1,25 рубля.
Тарыфы на экспрэсных маршрутах, якія абслугоўваюць аўтобусы з дазволенай максімальнай масай менш за пяць тон, перавозчыкі ўстанаўліваюць самастойна. Пры гэтым нарматыў рэнтабельнасці не павінен перавышаць 15%.
Граничныя тарыфы на прыгарадныя перавозкі ў абедзвюх абласцях складаюць:
14 капеек за кіламетр — на звычайных маршрутах;16 капеек — на хуткасных;
17 капеек — на экспрэсных.
За перавозку багажу і ручной кладзі ў прыгарадным транспарце ў залежнасці ад іх габарытаў будуць браць не больш за дзве, тры або шэсць капеек за кіламетр.
Нагадаем, раней кошт праезду ў грамадскім транспарце павысілі ў астатніх рэгіёнах Беларусі.
Гэта ўжо другое падаражанне праезду ў грамадскім транспарце сёлета — у папярэдні раз тарыфы павышалі ў сакавіку.