У Беларусь ідуць маразы
- 26.11.2026, 8:53
- 2,472
Да канца тыдня слупок тэрмометра можа апусціцца да −16°С.
Скандынаўскі антыцыклон Мануэль прынясе ў Беларусь маразы. Да канца тыдня слупок тэрмометра можа апусціцца да −16°С, паведамляе Белгідрамет.
За мінулыя суткі ў большасці раёнаў краіны прайшлі ападкі: снег, мокры снег, месцамі з дажджом.
«Сфарміраваўся снежны пакроў, вышыня якога, паводле апошніх дадзеных, складае 1−5 см. Тэмпература вагалася ад нязначнага мінусу да нязначнага плюсу, што спрыяла развіццю галалёдных з’яў у асобных рэгіёнах краіны», — адзначылі ў Белгідрамеце.
Чакаецца, што ў чацвер ападкі паступова спыняцца. Па паўночна-ўсходняй палове краіны пройдзе невялікі снег (уплыў малаактыўнай франтальнай мяжы). Уначы будзе −2…−8°С, удзень: −4…+1°С.
У пятніцу Беларусь апынецца пад уплывам скандынаўскага антыцыклону MANUEL. Усталюецца пераважна сухое надвор’е, а маразы ўзмоцняцца. Уначы слупок тэрмометра месцамі апусціцца да −12°С.
У суботу чакаецца змяністая воблачнасць, пераважна без ападкаў. На асобных участках дарог галалёдзіца. Мінімальная тэмпература паветра ўначы −4...−9°С, месцамі да −12°С, максімальная ўдзень 0...−5°С.
У нядзелю месцамі паветра астудзіцца да −16°С. Удзень будзе ад −7°С да +1°С.
«Пры ваганнях тэмпературнага фону ва вільготным паветры месцамі будуць адзначацца слабыя туманы і галалёдна-ін’ёвыя з’явы. Марознае без істотных ападкаў надвор’е захаваецца і ў пачатку наступнага тыдня», — папярэдзілі ў Белгідрамеце.