26 лiстапада 2026, Чацвер, 12:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расія нанесла балістычны ўдар па гандлёваму цэнтру ў Кіеве

4
Расія нанесла балістычны ўдар па гандлёваму цэнтру ў Кіеве

Што вядома пра наступствы.

Увечары 25 лістапада расійскія войскі нанеслі ўдар па Кіеву балістычнымі ракетамі. Па папярэдніх звестках, пад удар трапіў гандлёвы цэнтр на левым беразе сталіцы Украіны, у Деснянскім раёне. Таксама паступаюць паведамленні пра разбурэнні і магчымых пацярпелых.

Пра наступствы расійскага нападу паведамляе мэр Віталь Клічко на сваім афіцыйным Telegram-канале.

Паводле інфармацыі грамадскага дзеяча Андрэя Смолія, вядомага сваімі каментарыямі наконт украінскай палітыкі, вайны Расіі супраць Украіны, міжнародных адносін і ўнутрыпалітычных працэсаў, трапленне, паводле папярэдніх звестак, адбылося ў ГЦ «Праспект» у Кіеве.

Станам на 23:39, паводле інфармацыі мэра Віталя Клічко, у выніку расійскага ракетнага ўдару па Кіеву пацярпелі тры чалавекі. Двух з іх медыкі шпіталізавалі. Адзін з параненых знаходзіцца ў цяжкім стане.

У той жа час мэр сталіцы папярэдзіў, што пагроза новых удараў захоўваецца, і заклікаў жыхароў Кіева не пакідаць бяспечныя месцы.

«Балістычная атака на Кіеў працягваецца. Заставайцеся ў сховішчах!» — падкрэсліў Клічко.

Паводле даных маніторынгавых Telegram-каналаў, расійскія войскі зноў абстралялі ГЦ «Праспект» у Деснянскім раёне сталіцы. Паведамляецца пра маштабны пажар у месцы траплення. Афіцыйнага пацвярджэння паўторнага траплення пакуль няма.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲