26 лiстапада 2026, Чацвер, 12:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лідар руху за незалежнасць Каталоніі абвясціў пра вяртанне ў Іспанію

10
Лідар руху за незалежнасць Каталоніі абвясціў пра вяртанне ў Іспанію
Карлес Пучдэмон
Фота: EPA

Карлес Пучдэмон з’ехаў з краіны ў 2017 годзе пасля правалу рэферэндуму аб незалежнасці Каталоніі.

Лідар сепаратыстаў Каталоніі Карлес Пучдэмон абвясціў, што ён вернецца ў Барселону 12 снежня.

«Я вярнуся ў Каталонію, не пытаючы дазволу і не просячы прабачэння», — перадае выданне Politico яго заяву, зробленую 25 лістапада на прэс-канферэнцыі ў Бруселі.

Пучдэмон збег з Іспаніі ў Бельгію ў 2017 годзе пасля правалу рэферэндуму аб незалежнасці Каталоніі. У жніўні 2024 года ён ужо вяртаўся ў Барселону, дзе выступіў перад прыхільнікамі, пасля чаго схаваўся ў натоўпе ад пераследу іспанскіх праваахоўнікаў. Тады іспанскія ўлады абвясцілі аб правядзенні аперацыі «Клетка» і перакрылі дарогі на выездах з горада, аднак экс-кіраўніка ўрада Каталоніі адшукаць не ўдалося. Пазней Пучдэмон паведаміў, што зноў знаходзіцца ў Бельгіі.

У 2019 годзе Вярхоўны суд Іспаніі вынес шэраг прысудаў лідарам каталонскіх сепаратыстаў. Суд таксама патрабаваў затрымаць і экстрадаваць Пучдэмона, але, паколькі ён меў імунітэт дэпутата Еўрапарламента, гэтае патрабаванне не было выканана.

Пучдэмон узначаліў урад Каталоніі ў 2016 годзе. Праз год мясцовыя ўлады арганізавалі рэферэндум аб незалежнасці. Паводле дадзеных сепаратыстаў, 90% жыхароў рэгіёна падтрымалі выхад са складу Іспаніі. Мадрыд абвясціў плебісцыт незаконным, не прызнаў вынікаў галасавання, пазбавіў Каталонію часткі свабодаў і накіраваў туды дадатковыя сілы паліцыі.

У 2024 годзе дзейны прэм’ер-міністр Іспаніі Педра Санчэс, які прадстаўляе Іспанскую сацыялістычную рабочую партыю, дамогся прыняцця ўсеахопнай амністыі для ўдзельнікаў руху за незалежнасць Каталоніі ў абмен на вырашальную падтрымку з боку правацэнтрысцкай партыі Пучдэмона «Аб’яднанне».

Іспанскія суды адмовіліся прымяніць амністыю да Пучдэмона, але пасля таго, як Вярхоўны суд ЕС пастанавіў, што ён павінен скарыстацца гэтай мерай, Канстытуцыйны суд Іспаніі на гэтым тыдні зняў з яго абвінавачанні, адзначае Politico. Крымінальны пераслед спынілі ў дачыненні яшчэ да двух былых членаў каталонскага ўрада — Антоні Коміна і Луіса Пуча.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲