Армія ЗША ўзарвала 4,5 т азіду свінцу ў Аёве
3- 26.11.2026, 1:46
- 5,634
Гэтае рэчыва выкарыстоўваецца пры вырабе бомбаў.
Армія ЗША правяла кантраляваны выбух каля 4,5 т азіду свінцу. Рэчыва, якое выкарыстоўваецца пры вырабе бомбаў, узарвалі на заводзе боепрыпасаў у Аёве.
«Праведзены арміяй кантраляваны і змякчаны выбух перавысіў усе чаканні і стаў ВЯЛІЗНЫМ поспехам», — напісаў у X міністр арміі ЗША Адам Телле.
Азід свінцу на заводзе ў Аёве захоўваўся больш за 10 гадоў і часткова крышталізаваўся. Раней у кіраўніцтве арміі ЗША заяўлялі, што яго неабходна ўтылізаваць, бо ён можа выбухнуць сам па сабе пры паніжэнні тэмпературы. Паводле іх слоў, кантраляваны выбух з'яўляецца самым бяспечным спосабам такой утылізацыі.
Пасля таго як стала вядома пра планы кантраляванага выбуху, экалагічныя арганізацыі падалі пазоў у суд, заявіўшы, што ўлады зрабілі недастаткова для інфармавання жыхароў і іх абароны ад магчымай шкоды. З гэтай прычыны працэдуру давялося адкласці. 23 лістапада суд дазволіў арміі ўзарваць рэчыва. Жыхарам у радыусе 8 км ад месца выбуху параілі часова эвакуявацца.