Каманда з аграгарадка з насельніцтвам у 300 чалавек выйшла ў Вышэйшую лігу чэмпіянату Беларусі па футболе
10- 21.11.2026, 22:01
- 10,718
Каманда здзівіла ўсіх.
Клуб «Ніва» з невялікага аграгарадка Далбізна ў Камянецкім раёне, непадалёк ад мяжы з Польшчай, здолеў прабіцца у Вышэйшую лігу чэмпіянату Беларусі па футболе.
У заключным, 34-м туры «Ніва», якую трэніруе Павел Еўсеенка, дома перамагла мінскае «Дынама-2» (1:0) і заняла першае месца ў другім дывізіёне.
Следам фінішавала «Ліда», якая вяртаецца ў Вышэйшую лігу праз 26 гадоў. Трэцім стаў «Слуцк». Цяпер каманду чакаюць стыкавыя матчы за права выступаць у эліце.
Сапернікам стане клуб, які фінішуе на 14-м месцы ў Вышэйшай лізе.