2 лiстапада 2026, панядзелак, 18:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праваабаронцы: Пад Гомелем загінуў 19-гадовы салдат тэрміновай службы

Праваабаронцы: Пад Гомелем загінуў 19-гадовы салдат тэрміновай службы

Надзвычайнае здарэнне адбылося ў вайсковай часці ў Зябраўцы.

Пад Гомелем, верагодна, загінуў 19-гадовы салдат тэрміновай службы. Падзея адбылася ў вайсковай часці ў Зябраўцы, паведамляюць праваабаронцы «Гомельскай Вясны».

Паводле даных тэлеграм-каналаў, хлопца звалі Мікіта Гусеў. Паведамляецца, што яго прыціснуў да дрэва бранятранспарцёр. Юнака даставілі ў бальніцу, але выратаваць жыццё не ўдалося.

Зябраўка — пасёлак у 10 кіламетрах ад Гомеля. Побач з ім знаходзіцца былы ваенны аэрадром стратэгічнай авіяцыі, пабудаваны ў 1950-х гадах. Пасля пачатку расійскай паўнамаштабнай агрэсіі супраць Украіны на гэтым аэрадроме размясціліся расійскі вайсковы кантынгент і вайсковая тэхніка.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲