Названая прычына выбуху найноўшага расійскага Су-57 на аэрадроме
14- 2.11.2026, 16:46
- 17,400
Кошт такога самалёта складае каля 150 млн долараў.
29 кастрычніка на расійскім вайсковым аэрадроме Ахтубінск падчас запуску рухавікоў выбухнуў найноўшы шматмэтавы знішчальнік Су-57. Прыблізны кошт такога самалёта складае каля 150 млн долараў.
Пра гэта паведамляе Галоўнае ўпраўленне разведкі, назваўшы гэты інцыдэнт наступствамі «далёкабойных санкцый Украіны».
Адзначаецца, што Су-57 абсталяваны двухконтурным турбарэактыўным рухавіком АЛ-41Ф1, таксама вядомым як «выраб 117». Адной з магчымых прычын выбуху або крытычнага пашкоджання рухавіка можа быць выкарыстанне паліва неналежнай якасці, адзначаюць у разведцы.
Раней ГУР паведамляла, што з-за ўкраінскіх удараў на вялікую адлегласць па расійскай нафтавай інфраструктуры скарачаецца ўнутраная вытворчасць авіяцыйнага керасіну. У выніку Расія ўсё больш залежыць ад імпарту авіяцыйнага паліва.