7 кастрычнiка 2026, Серада, 21:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнт Аргенціны звярнуўся да Месі

1
Прэзідэнт Аргенціны звярнуўся да Месі

Хав'ер Мілей падзякаваў легендарнаму футбалісту за кар'еру ў зборнай.

Прэзідэнт Аргенціны Хав'ер Мілей пасля заканчэння апошняга матчу Ліянэля Месі ў складзе зборнай Аргенціны супраць Беніна падзякаваў 39-гадоваму футбалісту за кар'еру ў нацыянальнай камандзе. Адпаведны пост Мілей апублікаваў у Х.

«Вялікі дзякуй, Ліянэль Месі, за ўсю магію, якую ты дарыў нам на полі і па-за ім, паказваючы свету, што ўпартай працай можна дасягнуць немагчымага. Лепшы за ўсю гісторыю, безумоўна!» — напісаў Мілей.

Матч завяршыўся з лікам 3:0. Галамі адзначыліся Нікалас Атамэндзі і Ніко Пас. Месі рэалізаваў пенальці на 71-й хвіліне. Таксама форвард аддаў дзве галявыя перадачы.

31 жніўня Месі афіцыйна абвясціў пра завяршэнне кар'еры ў нацыянальнай камандзе Аргенціны. Паводле слоў форварда, ён сыходзіць «са спакоем у душы і з гонарам за моманты, пра якія можна было толькі марыць».

Перад апошнім матчам у складзе зборнай Аргенціны супраць Беніна футбаліст заявіў, што сыходзіць «з мірам, аддаўшы ўсё, што мог».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲