«Арсенал» нечакана вылецеў з Кубка англійскай лігі
- 28.10.2026, 19:33
Вялізную сенсацыю стварыў клуб чацвёртага дывізіёна «Флітвуд Таўн».
Адзін з самых сенсацыйных футбольных вынікаў апошніх гадоў зафіксаваны ў Англіі. У Кубку англійскай лігі флагман наймацнейшай лігі свету «Арсенал» умудрыўся вылецець у 1/8 фіналу ад клуба «Флітвуд», які прадстаўляе чацвёрты паводле рангу дывізіён краіны і нават у ім лічыцца аўтсайдарам.
Асноўны час сустрэчы завяршыўся з лікам 1:1, а ў серыі пенальці лонданскі клуб саступіў — 3:5.
«КананірЫ» сталі першай камандай — дзеючым чэмпіёнам Англіі, якая вылецела з Кубка лігі пасля матчу з прадстаўніком чацвёртага па сіле дывізіёна краіны.