28 кастрычнiка 2026, Серада, 14:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Варшаве адбудзецца беларускі Хэлоўін

У Варшаве адбудзецца беларускі Хэлоўін
Фота: Charter97.org

З Лявонам Вольскім і Паўлам Трыпуцём.

Беларусы Варшавы маюць магчымасць адзначыць Хэлоўін разам з Лявонам Вольскім і Паўлам Трыпуцём. Пра гэта сайту Charter97.org распавялі арганізатары.

«31 кастрычніка — тэматычны акустычны канцэрт у Варшаве ў новым месцы! Сустракайце ў гасцях чарапы і косці!

Адзначым Хэлоўін разам з Лявонам Вольскім і Паўлам Трыпуцём пад любімыя хіты і рэдкія восеньскія песні», — адзначылі арганізатары.

Кожнага госця, які прыйдзе ў касцюме або з тэматычным макіяжам, чакае вітальны напой.

31.10 а 19:00 у новым Beer Station па адрасе: ul. Żurawia 22, Warszawa.

Квіткі можна набыць тут.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲