27 кастрычнiка 2026, aўторак, 13:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пра што Лукашэнка не сказаў прэзідэнту Манголіі

Пра што Лукашэнка не сказаў прэзідэнту Манголіі

Невялікая, але надзвычай важная дэталь.

Прымаючы ў Мінску прэзідэнта Манголіі Ухнаагійн Хурэлсух, кіраўнік Беларусі правёў даволі смелую паралель. Мауляў, і вы, і мы маем падобнае геапалітычнае становішча: абедзве краіны знаходзяцца паміж найбуйнейшымі сусветнымі гульцамі, піша «Салідарнасць».

«Нам лёсам наканавана імкнуцца быць моцнымі самім і дапамагаць суседзям знаходзіць кропкі судакнення, асабліва ў крызісныя перыяды. Вам цяпер у гэтым плане прасцей — Кітай і Расія супрацоўнічаюць узорна. Нам складаней. Як ужо не раз бывала ў гісторыі Беларусі, мы аказаліся ў эпіцэнтры супрацьстаяння Захаду і Усходу», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

І «забыўся» пры гэтым удакладніць, што гэтым разам наша краіна аказалася ў цэнтры супрацьстаяння не ў ролі нявіннай ахвяры. Што менавіта яго намаганнямі Беларусь прызнана краінай-саагрэсарам у захопніцкай вайне Расіі.

Што ніхто іншы, як ён сам, пасварыўся з усімі суседзямі, паставіўшы Беларусь у крытычную залежнасць ад Масквы.

Чалавек, які спрабуе паказаць сябе ахвярай абставін і геаграфічнага становішча, зусім нядаўна чарговы раз кляўся ў вернасці Крамлю:

«Калі вы, кіраўніцтва Расіі, прымяцё рашэнне, мы заўсёды будзем з вамі, нягледзячы на нашы асаблівасці разумення таго, што там [ва Украіне] адбываецца. Мы ніколі не былі здраднікамі».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲