Стала вядома, за каго галасаваў прадстаўнік Беларусі ў прэміі «Залаты мяч»
1- 27.10.2026, 11:15
Тытул атрымаў Гары Кейн.
Нападнік зборнай Англіі і мюнхенскай «Баварыі» Гары Кейн стаў уладальнікам галоўнай асабістай узнагароды сусветнага футбола — «Залатога мяча». Уручэнне адбылося ў Лондане 26 кастрычніка. Кейн — першы англічанін за 25 гадоў, які выйграў «Залаты мяч».
Уладальніка ўзнагароды выбіраюць 100 журналістаў — па адным з кожнай краіны топ-100 мужчынскага рэйтынгу ФІФА. Кожны называе дзесяць футбалістаў з трыццаці намінантаў.
Ад Беларусі ў галасаванні ўдзельнічаў «Прэсбол». Яго дзясятка выглядае так: Ліянэль Месі, Родры, Гары Кейн, Эрлінг Холанд, Кіліян Мбапэ, Хвіча Кварацхелія, Усман Дэмбеле, Дэклан Райс, Майкл Олісе, Джуд Белінгем.