Недалёкі Пяскоў ужо «рабіў пасы»
2- Тэлеграм-канал «СерпомПо»
- 27.10.2026, 11:03
Дэградацыя Расіі працягваецца па ўсіх напрамках.
Расія і Украіна. Заўсёды хочацца спадзявацца, што настане спыненне агню, баявыя дзеянні не адновяцца, прыйдуць мірныя перамовы, перарвецца чарада штодзённых смерцяў, раненняў, разбурэнняў. Але трэба адрозніваць нашы з вамі чалавечыя чаканні ад настрояў цынічнай, абнаглелай, авантурнай крамлёўскай вярхушкі.
Мала было надзеяў на тое, што распачаты, так бы мовіць, каляперамоўны працэс прывядзе да патрэбных усім нам, нармальным людзям, вынікаў. І пакуль, на жаль, дрэнны прагноз (імітацыя руху да міру) пацвярджаецца.
The Telegraph піша, спасылаючыся на крыніцы ў дыпламатычных колах заходніх краін, што Пуцін збіраецца патрабаваць ад НАТА на перамовах вярнуцца да стану на 1997 год. І для гэтага дадаць да перамоваў прадстаўнікоў Еўропы. То-бок тая ж самая ультыматыўная дурнота, якую мы бачылі да 24 лютага, — няхай НАТА вяртаецца да межаў 1997 года. І гэта пасля чатырох з лішкам гадоў, якія, па-першае, пацвердзілі абгрунтаванасць пашырэння НАТА, а па-другое, прывялі да далейшага пашырэння блоку — пуцінскай прыбаўкі ў выглядзе Фінляндыі і Швецыі.
Калі крыніцы The Telegraph маюць рацыю, дык дзеля чаго выстаўляюцца падобныя ўмовы, на якія ніхто, відавочна, не пагодзіцца? Каб цягнуць час, працягваць ваяваць, а ўнутры краіны патлумачыць грамадзянам, што віну за зрыў перамоваў нясе Еўропа, якая «не хоча дамаўляцца», «зацікаўленая працягваць ваяваць», і іншае з таго ж шэрагу. Недалёкі Пяскоў днямі ўжо «рабіў пасы», блізкія да гэтай тэмы, раскрываючы замыслы. Дарэчы, яны празрыстыя — ніякага сакрэту ў тым, што Пуцін не жадае спыняцца, няма. Бо настрой на палітычнае вырашэнне праблемы ў знешніх справах (узгадаем Гарбачова) заўсёды відаць.
Галоўнае для расійскай вярхушкі — улада ўнутры краіны, кантроль над яе багаццямі. Бясконцае пабоішча, як бачна, уяўляецца прыдатным інструментам для фактычнай ліквідацыі ўнутры нашай краіны правоў і свабод, устаноўленых Канстытуцыяй.
Ці ёсць мяжа ў такой дзейнасці? Вядома. Дэградацыя Расіі працягваецца па ўсіх напрамках. Яе пры цяперашніх парадках не спыніць. Мяжа абавязкова настане.
Тэлеграм-канал «СерпомПо»