У Мінску прагрымеў выбух
16- 27.10.2026, 9:02
- 18,082
У шматпавярхоўцы на вуліцы Алтайскай.
У кватэры шматпавярховага дома на сталічнай вуліцы Алтайскай адбылася ўспышка газапаветранай сумесі, паведамілі увечары 26 кастрычніка ў МНС.
Паводле папярэдняй інфармацыі, у выніку інцыдэнту апёкі атрымаў гаспадар кватэры.
Мужчына, які праходзіў міма, атрымаў траўмы ад выбітай аконнай рамы, і былі пашкоджаныя два прыпаркаваныя аўтамабілі.
Медыкі даставілі пацярпелых у бальніцу.
«Нясучыя канструкцыі будынка і суседнія кватэры не пашкоджаныя. Прычына інцыдэнту высвятляецца», — паведамілі ў МНС.