Беларуска трапіла ў ДТЗ на каршэрынгу
6- 20.10.2026, 11:05
- 3,364
Рахунак шакаваў яе і сацсеткі.
Беларуска Аляўціна трапіла ў аварыю на каршэрынгавай машыне, а пазней здзівілася памеру выстаўленага рахунку. Сваёй гісторыяй дзяўчына падзялілася у Threads.
«Я трапіла ў ДТЗ па сваёй віне на Anytime. Вось сума шкоды, як лічыце – норм? P.S. Падстрахоўка – міф», – напісала аўтарка трэда.

На апублікаваным ёй відэа відаць пашкоджанні бампера і ўмяціна на капоце Belgee X50. Шкода не выглядае істотнай, але варта адзначыць, што дзяўчына не зняла аўтамабіль з усіх бакоў. Пры гэтым Anytime выставіў ёй рахунак на 6,85 тысячы рублёў. Сума непрыемна здзівіла як аўтарку, так і іншых карыстальнікаў Threads.

«Каментар для прасоўвання, каб як мага больш людзей даведаліся пра гэтую кабалу. Лепш лішні раз пераплаціць за таксі тут і цяпер».
«Сэрвіс добры, карыстацца ім я, вядома, не буду».
«Поўная страхоўка! За кошт арандатара».
«Ну норм, а вы думалі, яны грошы на арэндзе зарабляюць?»
– «Трапіў у ДТЗ па сваёй віне, здагадвайцеся, колькі выйшла?» – «Да 2 тысяч рублёў?» – «Столькі і выйшла за штраф, страхоўку і прастой аўтамабіля, пакуль рамонт. Калі б на Anytime, баюся ўявіць»