26 лiстапада 2026, Чацвер, 12:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы падчас чэмпіянату свету затрымалі 11 беларускіх каратыстаў

6
У Польшчы падчас чэмпіянату свету затрымалі 11 беларускіх каратыстаў
Фота: cottonbro studio / Pexels.com

Ім далі восем дзён на выезд.

У польскім горадзе Бельска-Бяла затрымалі 11 беларусаў і чатырох расіян, якія, меркавана, збіраліся ўдзельнічаць у чэмпіянаце свету па каратэ.

Паводле звестак польскіх памежнікаў, спартоўцы ўехалі ў краіну па турыстычных візах, што не адпавядала заяўленай мэце іх знаходжання. Цяпер яны павінны пакінуць Польшчу на працягу васьмі дзён, піша Most.

Чэмпіянат свету па каратэ сярод кадэтаў, юніёраў і моладзі да 21 года праходзіў у Бельскай-Бялай з 14 па 18 кастрычніка.

Як распавёў прэзідэнт Польскага саюза каратэ Павел Полторжэцкі, арганізатары загадзя атрымлівалі інфармацыю пра тое, што спартоўцы з Беларусі і Расіі паспрабуюць трапіць на спаборніцтвы, нягледзячы на абмежаванні Сусветнай федэрацыі каратэ і Міністэрства спорту. Меркавалася, што яны разлічваюць на ўключэнне ў спіс удзельнікаў ужо пасля прыезду ў Польшчу. Словы Полторжэцкага прыводзіць Beskidzka24.

Першым сігналам стала з’яўленне расіяніна на курсах для суддзяў. Тады адбылося першае затрыманне. Пазней арганізатары звярнуліся да польскіх памежнікаў з просьбай праверыць спартоўцаў.

Як паведаміў прэс-сакратар Сілезскага аддзялення Памежнай службы Польшчы Шымон Мосціцкі, праверку правялі ў выхадныя, 17 і 18 кастрычніка. Памежнікі ўстанавілі, што 11 грамадзян Беларусі і чацвёра расіян ўехалі ў краіну па турыстычных візах, якія не адпавядалі заяўленай мэце знаходжання.

Усіх 15 спартоўцаў затрымалі. Пасля праверкі начальнік памежнага падраздзялення ў Бельскай-Бялай выдаў ім рашэнні, якія абавязваюць пакінуць Польшчу на працягу васьмі дзён. Паводле слоў Мосціцкага, гэта мінімальна магчымы тэрмін.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲