13 кастрычнiка 2026, aўторак, 17:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі дызайнер стварыў пухавік з 400 руж

5
Беларускі дызайнер стварыў пухавік з 400 руж
Фота: zhdanoviich / Instagram

Ягор Ждановіч прысвяціў незвычайную рэч былой дзяўчыне.

Беларускі дызайнер Ягор Ждановіч, які стварыў той самы нашумелы пухавік з сена, зноў узяўся за эксперыменты.

На гэты раз ён прадставіў яшчэ адну незвычайную куртку. Замест звыклага напаўняльніка ў ход пайшлі кветкі, а натхненнем стала гісторыя кахання, якое не склалася. Пра сваё новае эпатажнае творыва дызайнер распавёў у Instagram.

Для яго стварэння Ждановіч выкарыстаў 400 сапраўдных руж. Усяго гэта каля 15 тыс. пялёсткаў. Навінку дызайнер назваў «Настя» — у гонар былой дзяўчыны.

«Мы не зносімся з ёй больш за два гады. Калісьці я прынёс ёй шмат болю», — прызнаўся ён.

Паводле слоў Ягора, такім незвычайным спосабам ён хацеў захаваць памяць пра адносіны, якія калісьці шмат для яго значылі.

«Я не пішу трэкі і не ўмею выяўляць эмоцыі праз музыку. Адзінае, што я магу, — гэта паказваць свой стан праз рэчы», — растлумачыў дызайнер.

Таксама ён падкрэсліў, што вяртаць былую дзяўчыну не збіраўся, але падарыць ёй пухавік усё ж хацелася.

За тыдзень да прэзентацыі Ждановіч напісаў былой каханай і прапанаваў прыняць рэч, створаную спецыяльна для яе ў адзіным экзэмпляры. Пры гэтым не стаў раскрываць, які менавіта сюрпрыз падрыхтаваў. Аднак яна ад падарунка адмовілася.

Дызайнер адзначыў, што прадаваць незвычайны пухавік не плануе. Ён застанецца на яго сайце як асабістая гісторыя, але купіць яго не атрымаецца ні за якія грошы.

Да таго ж у гэтай рэчы ёсць свой тэрмін жыцця. Пялёсткі ўнутры непазбежна пачнуць вянець, і Ягор намерваецца паказаць падпісчыкам, як будзе змяняцца пухавік з часам.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲