У Маскоўскай вобласці адбыўся выбух на хімічным заводзе
9- 1.10.2026, 19:54
- 11,348
Пачаўся пажар.
У Падмаскоўі адбылася дэтанацыя на Красназаводскім хімічным заводзе, паведамляе набліжаны да сілавікоў тэлеграм-канал «112». Да месца накіроўваюцца экстрэнныя службы.
Mash са спасылкай на мясцовых жыхароў піша пра «тры магутныя выбухі», ад якіх трасліся дамы. Пасля на заводзе пачаўся пажар. У гэты час там знаходзіліся больш за 40 работнікаў, праводзіцца эвакуацыя.
Па звестках Shot, сем чалавек загінулі. Яны знаходзіліся ў цэху № 4, які поўнасцю абрынуўся. Паводле слоў пацярпелых, работнікаў там было больш. Выратовальныя работы працягваюцца.
На відэа, знятых відавочцамі, відаць слупы дыму над прадпрыемствам. Каментарыяў ад уладаў пакуль не паступала. Паводле інфармацыі з адкрытых крыніц, Красназаводскі хімічны завод выпускае набоі і піротэхніку.