9 снежня 2025, aўторак, 2:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На eBay выставілі рэдкую беларускую залатую манету

5
На eBay выставілі рэдкую беларускую залатую манету
здымак: Shutterstock

Кошт амаль у шэсць разоў вышэйшы за першапачатковы.

На eBay з'явілася незвычайная прапанова - за 2750 даляраў можна набыць рэдкую беларускую манету з золата серыі “Зімовыя віды спорту. Фрыстайл”. Аб'яву заўважыла выданне Myfin.by.

Манета выпушчаная 1 лістапада 2018 года, яна суправаджаецца сертыфікатам сапраўднасці ад Нацбанка Беларусі. У дакуменце пазначана, што выраб важыць 7,78 грама, а якасць чаканкі вышэйшай катэгорыяй.

Нацбанк прадаваў манету ў 2018 годзе за 990 рублёў. Тады гэта было каля 470 долараў. Але тыраж быў усяго 350 экзэмпляраў — і ўсе яны распрададзеныя.

Акрамя самой цаны ў 2750 долараў (8228 рублёў паводле курса Нацбанка на 5 жніўня), пакупніку трэба будзе заплаціць амаль 40 долараў за дастаўку (119 рублёў).

Коллаж из фото, опубликованных в объявлении на ebay.com: zerkalo.io

Калаж са здымкаў, апублікаваных у аб'яве на ebay.com: zerkalo.io

Эксперт-нумізмат Сяргей Калбун пракаментаваў выданню, што гэта адэкватны кошт:

- Манета вельмі класная, цана адпавядае рэчаіснасці, улічваючы яшчэ і вельмі маленькі тыраж - усяго 350 экзэмпляраў. Яе цяжка знайсці на рынку, усе падобныя манеты сыходзяць у прыватныя калекцыі. Такія рэдкія і каштоўныя манеты ў вольны продаж практычна не паступаюць, іх брануюць загадзя. У ёй толькі золата 7,78 грама, што на рынку складае 900 даляраў. Увогуле, гэтая манета, безумоўна, каштуе сваіх грошай.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках