9 снежня 2025, aўторак, 2:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Жлобіне ліквідуюць легендарную фабрыку

5
У Жлобіне ліквідуюць легендарную фабрыку

Гадавыя страты перавысілі $1 мільён.

Тэлеграм-канал "Свабодны Жлобін" паведаміў 5 жніўня аб тым, што ў райцэнтры ходзяць чуткі аб ліквідацыі прадпрыемства БЕЛФА — гэта самы буйны ў Еўропе вытворца штучнага і ваўнянага футра на трыкатажнай аснове.

Паводле звестак канала, пра закрыццё фабрыкі «кажуць ужо мінімум месяц», і ліквідацыя прадпрыемства можа адбыцца «ўжо гэтай восенню».

Ніякай афіцыйнай інфармацыі пра гэта, таму «Флагшток» праверыў чуткі.

Фабрыка легендарная тым, што яе футра выкарыстоўвалі мясцовыя ўмельцы для шыцця мяккіх цацак, якімі славіўся Жлобін — асабліва ў 2000-х гадах, калі на вакзале райцэнтра прадаўцы яркіх цацак масава апаноўвалі цягнікі.

Прадпрыемства, якое паспяхова працавала больш за 40 гадоў, у апошнія гады сапраўды стала «фабрыкай вытворчасці страт». Пра гэта сведчаць штогадовыя справаздачы аб дзейнасці прадпрыемства, якія вывучылі журналісты.

Па выніках 2024 года чыстая страта прадпрыемства стала рэкорднай і склала 3 млн 159 тысяч рублёў (больш за 1 млн даляраў). Па выніках 2023 года — 2 млн 276 тыс. руб.

2022 год быў для фабрыкі больш паспяховым, але ў плюс выйсці ўсё адно не ўдалося — страта склала 291 тысячу рублёў. А яшчэ раней, у 2021 годзе, прадпрыемства спрацавала ў мінус 2 млн 859 тыс. руб.

Мяркуючы са звестак у справаздачах, фабрыка магла ўзяць кароткатэрміновы і доўгатэрміновы крэдыты. Але прадае яна менш, чым вырабляе, падае прыбытковасць. На фоне гэтага адбываецца закупка абсталявання, на прадпрыемстве запаўняюцца склады гатовай прадукцыяй.

«Працуюць так, нібы ніякага мінусу няма. У нармальным свеце яны б перабудоўвалі працэсы. Але ў Беларусі прадпрыемствы могуць функцыянаваць з любымі мінусамі, пакуль іх хоча датаваць дзяржава», - пракаментаваў сітуацыю экспэрт.

Аб цяперашняй колькасці работнікаў на БЕЛФА не паведамляецца, але вядома, што ў 2022 годзе тут працавала 345 чалавек.

Свежых вакансій фабрыка даўно не публікавала, на званок у аддзел кадраў ніхто не адказаў. Затое ў іншым падраздзяленні, куды "Флагшток" патэлефанаваў ад імя пакупніка, прызналіся: прадпрыемства сапраўды рыхтуюць да закрыцця, вытворчасць спынілася:

«Ліквідацыйны перыяд пачнецца з 11 жніўня. Працягнецца да 10 мая з магчымым наступным прадаўжэннем. Фабрыка ўжо нічога не робіць, вытворчасць стаіць. Работнікаў пераводзяць каго на 2/3, каго за свой кошт».

Цяпер прадпрыемства вядзе распродаж прадукцыі, якая назапасілася на складах.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках