Брытанская выведка ацаніла страты Расеі з пачатку поўнамаштабнай вайны
7- 5.08.2025, 18:30
- 22,140
Заўважаная цікавая тэндэнцыя.
Брытанская выведка мяркуе, што з пачатку поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну ў 2022 годзе Расея, імаверна, панесла страты прыкладна 1 050 000 вайскоўцаў забітымі і параненымі, а ў 2025 годзе — 260 тысяч.
Пра гэта гаворыцца ў справаздачы выведкі Мінабароны Брытаніі, апублікаванай у аўторак, 5 жніўня.
Сярэднедзённыя страты Расеі ў ліпені 2025 года складалі прыкладна 1072 чалавекі.
Пры гэтым з сакавіка 2025 года штомесяц назіраецца паступовае зніжэнне страт, а сярэднедзённны паказчык за ліпень з'яўляецца самым нізкім з красавіка 2024 года.
Выведнікі адзначылі, што паступовае зніжэнне штомесячных страт Расеі супала з працягам нападаў па ўсёй лініі фронту з высокім аператыўным тэмпам, а таксама з далейшым паступовым прасоўваннем Расеі на Данбасе.
Паводле звестак Генштаба УСУ, войскі Расеі ў перыяд з 24 лютага 2022 года страцілі на вайне супраць Украіны прыкладна 1 058 260 вайскоўцаў. Дзённыя страты акупантаў на 5 жніўня складаюць 1120 чалавек забітымі і параненымі.