Ярмак пасля сустрэчы з Уіткафам: ЗША не ціснуць на Украіну ў пытанні тэрыторый
3- 29.08.2025, 22:06
- 4,754
Кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны расказаў, што абмяркоўваў са спецпрадстаўніком Трампа.
ЗША не вымушаюць Украіну саступаць свае тэрыторыі Расеі ў абмен на мір. Ціску з боку Вашынгтона няма.
Як перадае РБК-Украіна, пра гэта кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак заявіў на онлайн-брыфінгу для журналістаў.
Ярмак адзначыў, што ён задаволены сённяшняй сустрэчай са спецпрадстаўніком прэзідэнта ЗША аб Блізкім Усходзе Стывам Уіткафам у Нью-Ёрку.
"Вельмі важна адразу спыніць усе размовы - ніхто з амерыканскага боку не цісне на Украіну аб нейкіх тэрыторыях»,-падкрэсліў кіраўнік ОП.
Ярмак нагадаў, што ён і іншыя ўкраінскія чыноўнікі за апошнія дні пабывалі ў Катары, Сааудаўскай Арабіі, Швайцарыі і Турцыі. Усе краіны гатовыя прыняць перамовы Украіны і Расеі на ўзроўні лідараў. Не гатовая да такога дыялогу толькі Расея.
З ягоных слоў, ён абмеркаваў з Уіткафам працу над гарантыямі бяспекі для Украіны. Спецпрадстаўнік прэзідэнта ЗША пацвердзіў, што ягоная краіна гатовая да наўпроставых гарантый для Украіны, якія будуць аналагам артыкула 5 Паўночнаатлантычнай дамовы.
Ярмак расказаў, што Украіна кожны дзень працуе з дарадцамі ў нацбяспецы партнёраў. Цяпер абмяркоўваецца вялікая колькасць варыянтаў гарантый бяспекі, якія могуць даць Украіне ўпэўненасць, што агрэсія больш не паўторыцца.
Таксама яны з Уіткафам асобна прагаварылі, што калі не будзе відаць ніякіх тэрмінаў сустрэчы на ўзроўні лідараў, адміністрацыя прэзідэнта ЗША Дональда Трампа вернецца да пытання санкцый супраць РФ.
«Каб не было ніякіх маніпуляцый - ніякага ціску з боку амерыканцаў на нас аб нейкіх тэрыторыях і г.д., я асабіста нічога такога не чуў», - дадаў ён.