Дзе ў Беларусі яшчэ можна купацца
2- 29.08.2025, 21:19
- 2,618
Абноўленыя звесткі на канец жніўня.
Напярэдадні заканчэння лета Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя абнавіў спіс бяспечных для купання вадаёмаў.
Пасля апошняй праверкі, праведзенай на гэтым тыдні, даследавана 742 пробы вады паводле санітарна-хімічных і мікрабіялагічных паказчыках. З іх 31 спроба не прайшла санітарныя нарматывы, а 13 – мікрабіялагічныя.
На падставе аналізу знятыя забароны на купанне на наступных вадаёмах:
рака Сож, Левы бераг (пасёлак Чонкі, набярэжная),
возера Камарына (Рагачоўскі раён),
возера Святое (Рагачоўскі раён),
сажалка Селішча (Кіраўск).
У той жа час з'явілася новая поўная забарона на купанне і водны спорт – яна тычыцца цэнтральнага пляжу ў Гародні.
Таксама застаюцца ў дзеянні абмежаванні, уведзеныя раней:
Поўная забарона на купанне і водны спорт:
пляж "Каскад-1" у Гомелі,
правабярэжныя зоны адпачынку ў Мазыры (ля вяслярнай базы і дома № 9 на вул. Савецкай),
пляжы на Дняпры ў Жлобіне (у парку "Прыдняпроўскі" і ля цэнтра алімпійскага рэзерву),
зона купання № 2 на возеры Юбілейнае (Гародня),
гарадскі пляж на Дняпры ў Магілёве,
пляжы на Дняпры ля вул. Фаціна і Пячэрскага вадасховішча (Магілёў),
пляж на Дняпры ў аграгарадку Палыковічы,
сажалка ў вёсцы Вільчыцы (Магілёўскі раён).
Часовыя абмежаванні на купанне для дзяцей (дарослым купанне і водны спорт дазволеныя):
цэнтральны гарадскі пляж на Дняпры ў Рагачове (800 м паўднёва-ўсход ад 2-га Калгаснага завулка),
пляж санаторыя «Сосны» (Мазырскі раён, рака Прыпяць),
дзіцячы пляж зоны Салігорскага вадасховішча.