13 снежня 2025, Субота, 6:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ мае намер упершыню ўвесці другасныя санкцыі супраць партнёраў Расеі

7
ЕЗ мае намер упершыню ўвесці другасныя санкцыі супраць партнёраў Расеі

Абмежаванні закрануць краіны, якія дапамагаюць РФ абыходзіць санкцыі.

Краіны Еўразвязу разглядаюць магчымасць увядзення санкцый супраць трэціх краін, якія дапамагаюць Расеі абыходзіць дзейныя абмежаванні. Кіраўнікі МЗС краін ЕЗ сустрэнуцца ў канцы гэтага тыдня ў Капенгагене для абмеркавання дэталяў новага пакета антырасейскіх санкцый, піша Bloomberg са спасылкай на знаёмыя з сітуацыяй крыніцы.

Кіраўнікі МЗС краін ЕЗ збіраюцца абмеркаваць выкарыстанне "інструмента барацьбы з прымусам" (Anti-Coercion Instrument), які дапаможа супрацьстаяць абыходу санкцый. Дзякуючы яму, ЕЗ зможа забараніць экспарт пэўных тавараў трэцім краінам, якія, як мяркуецца, дапамагаюць Расеі абыходзіць абмежаванні. Як адзначаюць крыніцы Bloomberg, у рамках 19-га пакета антырасейскіх санкцый краіны ЕЗ таксама разглядаюць абмежаванні супраць нафтагазавага і фінансавага сектара Расеі.

19 жніўня стала вядома, што Еўразвяз плануе скончыць працу над 19-м пакетам санкцый супраць Расеі да верасня. Абмежаванні мінулага, 18-га пакета закранулі 18 фізічных асоб і 41 юрыдычную асобу. У яго таксама ўвайшлі забарона на продаж нафтапрадуктаў з расейскай сыравіны, наўпроставыя санкцыі супраць індыйскага НПЗ «Вадзінар», абмежаванні для 22 расейскіх банкаў і РФПІ, поўная забарона на ўсякія трансакцыі з «Паўночнай плынню» і «Паўночнай плынню-2».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках