13 снежня 2025, Субота, 6:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памёр камандзір групы САХР, які мог быць датычны да знікненняў беларускіх апазіцыянераў

44
Памёр камандзір групы САХР, які мог быць датычны да знікненняў беларускіх апазіцыянераў

Уладзіміру Буцько было 50 гадоў.

Былы камандзір групы Спецыяльнага атрада хуткага рэагавання Уладзімір Буцько памёр пасля працяглай хваробы. Яму было 50 гадоў, паведамляе «Беларуская асацыяцыя ветэранаў спецназу «Гонар».

Уладзімір Буцько фігуруе ў прызнаннях экс-байца САХР Юрыя Гараўскага, які распавёў пра забойствы крытыкаў Лукашэнкі ў канцы 1990-х. Увесну і ўвосень 1999 года ў Менску зніклі экс-кіраўнік МУС Юрый Захаранка, экс-кіраўнік Цэнтрвыбаркама Беларусі Віктар Ганчар і бізнэсовец Анатоль Красоўскі, які падтрымліваў апазіцыю. Гараўскі сцвярджае, што іх выкралі і забілі байцы спецыяльнага атрада хуткага рэагавання (САХР) унутраных войск МУС Беларусі.

Гараўскі сведчыць, што Уладзімір Буцько разам з кіроўцам БТР на наступны дзень пасля забойства Ганчара і Красоўскага загналі ў яму джып апошняга, раздушылі яго і закапалі на прасёлкавай дарозе ў Бягомлі.

У 2001 годзе Гараўскага і Буцько асудзілі за вымагальніцтва грошай у прадпрымальнікаў на просьбу Паўлічэнкі, сцвярджаў экс-баец у новым інтэрв'ю DW. Буцько нібыта далі тады тры гады «хіміі».

Напісаць каментар 44

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках