У РФ на тэлевізіі нечакана паказалі праўду пра вайну
45- 25.08.2025, 12:13
- 63,406
Кіберпартызаны ГУВ узламалі эфір.
Увечары 24 жніўня, у Дзень незалежнасці Украіны, на расейскай тэлевізіі транслявалі відэаролік з рэальнымі стратамі войска РФ у вайне супраць Украіны і іншымі «дасягненнямі» т.зв. «СВА».
Пра гэта распавялі крыніцы РБК-Украіна ў ГУР Міністэрства абароны
Паводле звестак крыніц мясцовым кіберпартызанам удалося ўзламаць расейскага правайдэра «№3» і вывесці на тэлеэкраны «несанкцыянаванае» відэа адначасова на 116 тэлеканалах.
Акрамя таго, кіберактывісты заблакавалі доступ адміністратараў да сервераў, каб ускладніць перапыненне трансляцыі.
У выніку прынамсі 50 тысяч абанентаў з Масквы і іншых рэгіёнаў РФ больш за тры гадзіны назіралі выбухі расейскіх НПЗ і пахаванні вайскоўцаў на ўласных тэлеэкранах у прайм-тайм.
Для карыстальнікаў, якія не маюць лічбавай тэлевізіі, трансляцыя была даступная праз дадаткі Apple Store, Google Play, Smart TV і іншыя кабельныя сеткі.
Са слоў крыніц у ГУВ, такія кібератакі дазваляюць данесці расейцам праўду пра вайну, якая адрозніваецца ад афіцыйнай прапаганды Крамля.