13 снежня 2025, Субота, 6:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Які дыягназ Лукашэнкі ўтойваюць ад беларусаў

47
Які дыягназ Лукашэнкі ўтойваюць ад беларусаў

Дыктатар ператварыўся ў лядашчага і хворага дзеда.

Цягам доўгага часу здароўе Аляксандра Лукашэнкі з'яўляецца фактычна таямніцай для беларускага грамадства, калі не ўважаць адзінкавыя інфаповады ў СМІ. Telegram-канал «Беларуская выведка» піша, што праз пагаршэнне здароўя дыктатара яго можа змяніць на пасадзе сын Віктар.

Многія рэсурсы сцвярджаюць, што Лукашэнка мае цэлы букет хвароб, якія з узростам усё часцей даюць аб сабе ведаць. Сайт Charter97.org сабраў інфармацыю аб здароўі дыктатара.

Цукровы дыябет

Гэтую хваробу Лукашэнку ўжо прыпісваюць даўнавата. Пагаворваюць, што ў дыктатара запушчаная форма захворвання. Некаторыя спаслаліся на апухлыя ногі, заявіўшы, што на адным з сямейных фота на галёнцы дыктатара ёсць язвы, а на правай назе і зусім ампутаваны палец. Некаторыя тады выказалі здагадку, што Лукашэнка мае трэцюю ступень дыябету з пазнейшымі ўскладненнямі.

Рак прастаты

Выданне EUobserver пісала пра рак прастаты ў Лукашэнкі. «У лютым 2010 года Аляксандр Лукашэнка знаходзіўся ў Швэйцарыі, дзе яму рабілі аперацыю на прастаце, паведаміў EUobserver.com высокапастаўлены дыпламат у Еўразвязе», — пісала выданне.

Палітолаг Зміцер Балкунец заявіў аднойчы, што Лукашэнка фармуе камісію, закліканую заняцца яго ўласным пахаваннем, якое ўжо распісалі па хвілінах. Менск такім чынам надумаў узяць прыклад з позняга СССР, дзе генсакі вызначалі, «куды правадыра хаваць», а сам Лукашэнка ўжо пятнаццаць гадоў лечыць хворую прастату, якую праапераваў у Еўропе яшчэ ў 2010 годзе.

Інсульт

Расейскі палітолаг Валер Салавей, спасылаючыся на крыніцы, заяўляў, што аднойчы медыкам удалося выратаваць Лукашэнку пасля інсульту. Лекары захавалі жыццё дыктатару, які ўжо перанёс шэраг мікраінсультаў, што пашкодзілі яго міміку. Да гэтага Салавей заяўляў, што Лукашэнку ратавалі кітайскія медыкі, а інсультаў у дыктатара было відавочна больш.

Псіхапатыя

Падчас агляду для прызначэння на пасаду старшыні калгаса Лукашэнку паставілі «мазаічную псіхапатыю», а ў 1978 кіраўнік Магілёўскага абласнога харчгандлю, дзе будучы прэзідэнт працаваў сакратаром УЛКСМ, адправіў апошняга зноў праходзіць агляд «у сувязі з неадэкватнымі паводзінамі». З гэтым дыягназам Лукашэнку камісавалі з войска.

Праблемы з суставамі

У канцы лета 2021 года ў Сеціве з'явіліся кадры з прэс-канферэнцыяй Лукашэнкі, дзе многія звярнулі ўвагу на хаду ўзурпатара - шэраг СМІ палічылі яе даволі дзіўнай.

Таксама на відэа не раз траплялі кадры, як дыктатар ледзьве валачэ ногі, спускаючыся з трапа самалёта.

На парадзе ў Маскве 9 траўня 2023 года Лукашэнка не змог самастойна дайсці да Магілы Невядомага Салдата. Яго адвёз аўтамабіль.

У 2024 годзе сітуацыя паўтарылася.

Трэмар галавы

У Лукашэнкі ўсё часцей трасецца галава. Лекар аднаго са шпіталёў Менска, які пажадаў захаваць ананімнасць, расказаў у каментары Charter97.org, што ў дыктатара можа быць эсэнцыйны трэмар.

- У Лукашэнкі пачалі праяўляцца прыкметы трэмару. Гэта значыць, у яго праблемы не толькі з галавой, але і з нервовай сістэмай. Трэмар - гэта міжвольныя рухі, якія раптам узнікаюць у адной цягліцы або групе цягліц праз памылковую каманду галаўнога мозгу. Існуюць вельмі шмат фактараў, якія могуць выклікаць трэмар галавы. Напрыклад, ён можа быць выкліканы арганічнымі і функцыянальнымі зменамі нервовай сістэмы ў вобласці кары галаўнога мозгу пры рассеяным склерозе ці пухлінах мозгу. Але часцей за ўсё такі сімптом выступае пад уплывам нервовага напружання, пры моцным стрэсе або пры злоўжыванні алкаголем.

Са слоў лекара, старасць не літуе нікога і хваробы ў такім узросце пачынаюць вылазіць вонкі.

- Дрыготка галавы можа ўзнікаць нават пасля 40. Відавочна, што дыктатар знаходзіцца ў моцнай нервовай напрузе. Магчыма, у бліжэйшыя гады мы ўбачым «Лебядзінае возера», — зазначыў медык.

Напісаць каментар 47

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках