Гурт Leibonik выпусціў новы альбом
- 2.08.2025, 15:45
- 1,360
І прэзентаваў яшчэ адзін кліп.
Гурт Leibonik выпусціў новы альбом TUPESNI. У ім 13 песень.
«Калі альбом TAM быў часацэнтрычным з фокусам на мінулым годзе, то TUPESNI — дайджэст больш працяглага часу, — напісаў пра новы альбом лідар гурта Сяргей Башлыкевіч.
Па-першае, гэта спроба разабрацца: дык якую музыку мы граем? Не разабраліся. Граем усё.
Гэта спроба паглядзець на сябе праз тэксты розных часоў — з усведамленнем сваіх фіксацый на тэмах, якія варта адпусціць. І сапраўды — годзе пра таксічную пазітыўнасць, піраміду Маслоуў, Зыбу ці парафразы Вольскага. Думаю, што тут я гэта заўважаю, прымаю і адпускаю з адчуваннем «тэма цыцак раскрытая».
Прыемна адпусціць гэтыя тэксты з недагаворанасцю, не спрабуючы выпраўляць драбязу, захоўваючы жывыя шурпатасці як ментальны здымак сябе.
Адпусціць як ёсць — каб не займала галаву і вызваліла месца новаму.
І лета, і жыццё — пройдуць. Жывём цяпер.
Пры гэтым баюся стаць настальгічным старым, таму для мяне важна падкрэсліць суседства старых тэм (MARK FARMEL) і пошуку сябе сучаснага (MINE).
Гэта спроба дазволіць сабе быць простым — DOM».
«Калі шчыра: я даў мастацкіх перабольшанняў у радку “сткю адзін на 3 (сацыяльным) узроўні Маслоў”. TUPESNI дапамагаюць мне спыніць унутраную адзіноту выразным выспяткам: ё-маё, дык не адзін жа!» — дадае Башлыкевіч.
Альбом даступны на Spotify, YouTube Music і Soundcloud.

Там ёсць іранічныя радкі:
«На плячах маечка «Марк Фармэль»,
Элегантна ізбаўляюсь ад сапель.
На нагах туфлі «Марка»,
Не хадзі ты, малахольны, каля лесапарка».
