26 лiпеня 2025, Субота, 9:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі Генштаб у шоку

Расейскі Генштаб у шоку

«Так несумленна».

Мой пост пра тое, што ў прынцыпе, авіяцыя малюсенькага Ізраіля вынесла б усю расейскую СПА за два тыдні, працытавала нейкая крамлёўская памыйніца. І панеслася. Прыйшлі сотні ботаў, якія надумалі ўстаць на абарону гонару расейскай авіяцыі і СПА, што пакрылі сябе непрыхаванай ганьбай ва Украіне.

Аргументацыя была прыкладна наступная:

– У Ірана было старая СПА. Так несумленна

– За Ізраілем стаялі ЗША. Так несумленна

– Гэта былі амерыканскія самалёты, а не ізраільскія. Так несумленна

– Ізраіль вывеў з працы іранскую СПА з дапамогай дыверсантаў. Так несумленна

– Ізраіля хапіла ўсяго на 12 дзён, пасля чаго ён ціха адпоўз у бок

– «Жалезны купал» пацярпеў паразу, усе гарады Ізраіля ляжаць у руінах

Давайце па гэтых аргументах і пройдземся.

Вядома, расейскі Генштаб у шоку. Бо гэта ён марыў зрабіць тое, што зрабіў Ізраіль – гэтак сама хутка і прыгожа. За некалькі дзён дамагчыся поўнай перавагі ў паветры, каб потым дыктаваць свае ўмовы спаборніку на зямлі.

Дэпутат Дзярждумы Анатоль Васэрман: «Аперацыя ўвойдзе ў гісторыю як чатырохдзённая вайна. Таму што ўладальнікі цяперашняга рэкорду – пяцідзённай вайны – Узброеныя сілы Расейскай Федэрацыі пастараюцца, як вялікія спартоўцы, пакінуць запас на ўсталяванне наступных рэкордаў». Упс. Ні за чатыры дні, ні за чатыры гады ў Расеі не атрымаецца паўтарыць тое, што Ізраіль зрабіў за некалькі дзён.

Расейскі вайсковы бюджэт пераўзыходзіў украінскі ў 11 разоў. У Расеі былі назапашаныя тысячы крылатых і балістычных ракетаў, якімі яна планавала поўнасцю знішчыць усю авіяцыю і СПА Украіны. Расея пераўзыходзіла Украіну больш як у 13 разоў агульнай колькасцю авіяцыі. Перавага Расеі над Украінай у гелікаптэрах – у 9 разоў. У танках – у 8 разоў. У браняваных машынах – у 5 разоў. Расейскі флот пераўзыходзіў украінскі ў бясконцую колькасць разоў. Флоту ва Украіны не было. СПА Украіны была такая самая старая, як у Іране. Насамрэч Іран вырабіў велізарную колькасць уласных ракетных комплексаў – і яго СПА была магутнейшая за ўкраінскую.

А цяпер паспрабуем параўнаць Ізраіль з Іранам і яго проксі. Насельніцтва Ірана – у 10 разоў большае, чым у Ізраіля. ВУП і выдаткі на абарону цалкам супастаўныя. У колькасці самалётаў – прыкладны парытэт. Акрамя таго, Ізраіль вымушаны адначасова весці вайну на некалькі франтоў, распыляючы свае сілы – супраць яго ХАМАС, Хезбала, хусіты. Іран рыхтаваўся да гэтай вайны дзесяцігоддзямі і назапасіў вялізную колькасць ракетаў, якімі абяцаў знішчыць Ізраіль. Іран абяцаў пасылаць тысячу балістычных ракетаў за дзень на Ізраіль. Плюс дзясяткі тысячаў дронаў. І што ў выніку? Упс. Атамны праект Ірана разгромлены, СПА знішчаная, авіяцыі няма, ваенныя заводы і склады ракетаў падарваныя, улада хістаецца, ваяваць няма чым.

Ізраіль страціў у гэтай вайне АДНАГО салдата (той быў у звальненні і загінуў пад бамбёжкай, але прыраўноўваецца да загінулых на полі бою), 28 цывільных асобаў і некалькі сотняў чалавек параненымі. Знайшлі чым хваліцца – бамбаваннем мірных гарадоў. Ізраіль жа нават па даху іранскай тэлекампаніі спачатку «пагрукаў», потым даў час на эвакуацыю і толькі потым знішчыў яе. Пры неабходнасці лёгка пакіне Іран увогуле без прамысловасці, нафты, газу і электрычнасці. Не зрабіў гэтага з меркаванняў гуманізму.

Асабліва смешныя скаргі на тое, што Ізраіль ваюе амерыканскай зброяй. Дык гэта ж не баг, а фіча. Гэта мастацтва палітыкі – ствараць сабе надзейных хаўруснікаў. Нешта я не памятаю стогнаў расейскіх патрыётаў: ды як мы маглі падчас Другой сусветнай ваяваць на «Аэракобрах», «Спітфайрах» і «Харыкейнах». Гэта ж несумленна, вярніце нашых «Ішакоў» і «ТБ-3».

Так што проста маўчыце, расейскія патрыёты. Ваш галоўны камандзір – дзярмо, вашы генералы – дзярмо, ваша тэхніка – дзярмо, вашы спецслужбы – дзярмо, ваша войска – дзярмо. Ды вы ў глыбіні душы і самі гэта цудоўна ведаеце.

Тэлеграм-канал «Движение сопротивления»

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках