«Пасевы сохнуць»: на поўдні Расеі - збожжавы крах
8- 19.07.2025, 10:29
- 6,678
Чакаецца мінімальны за пяць гадоў ураджай.
У Расеі наспявае збожжавая катастрофа з-за моцнай засухі, якая ахапіла поўдзень краіны. Растоўская вобласць, Краснадарскі і Стаўрапольскі краю, якія з'яўляюцца ключавымі збожжавымі рэгіёнамі РФ, у гэтым годзе збяруць самы нізкі ўраджай збожжа за апошнія пяць гадоў, піша The Moscow Times са спасылкай на прагноз экспэртаў.
Фермеры называюць цяперашнюю засуху рэкорднай за многія гады. Поўдзень Расеі ў рэжыме НС у Краснадарскім краі рэжым НС цяпер дзейнічае ў 17 раёнах, уключаючы Паўночныя, дзе сканцэнтраваны пасевы азімай пшаніцы.
Паводле звестак уладаў, толькі 45% азімых знаходзяцца ў добрым стане. "Пасевы сохнуць", - скардзіцца мясцовы губернатар Веніямін Кандрацьеў.
Аналагічная сітуацыя ў Растоўскай вобласці, дзе рэжым НС уведзены ў 19 раёнах. Рэгіён забяспечвае да 10% агульнага збожжавага ўраджаю краіны.
Фермеры б'юць трывогу
Паводле ацэнак экспэртаў, ураджайнасць у засушлівых рэгіёнах можа скараціцца ўдвая, а ў асобных выпадках – утрая або ў чатыры разы. Фермеры б'юць трывогу, баючыся, што сродкі, выдаткаваныя на вытворчасці сыравіны, не акупяцца.
Растоўская вобласць, лідар у зборы збожжа, рызыкуе атрымаць мінімальны ўраджай за 10 гадоў. У 2024 годзе з-за анамалій надвор'я тут сабралі толькі 11,4 млн тон замест запланаваных 16 млн. У гэтым годзе магчымае зніжэнне яшчэ на 20%.
У Мінсельгасе РФ працягваюць рабіць выгляд, быццам сітуацыя пад кантролем, і нават прагназуюць сабраць у гэтым годзе па краіне на 5 млн тон збожжа больш (135 млн тон), чым у мінулым. Аднак фактычны збор на 2 ліпеня складае толькі 3,8 млн тон – у 4,3 разы менш за паказчыкі мінулага года.
Інстытут кан'юнктуры аграрнага рынку, у сваю чаргу, на гэты момант прагназуе ўраджай на ўзроўні 130 млн тон збожжа, аднак там папярэджваюць, што гэтыя лічбы, магчыма, будуць зніжаныя.
Экспэрты таксама паказваюць на рызыкі пагаршэння якасці харчовай пшаніцы і ячменю.