7 чэрвеня 2025, Субота, 6:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі: Мы не ведаем, з чым расейцы паедуць у Стамбул

2
Зяленскі: Мы не ведаем, з чым расейцы паедуць у Стамбул

Украіна рыхтуецца да новых дыпламатычных крокаў разам з партнёрамі ў Еўропе і ЗША.

На сёння ніхто не ведае, з чым прадстаўнікі Расеі збіраюцца ехаць на чарговыя "мірныя" перамовы ў Стамбул.

Аб гэтым заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў вячэрнім звароце.

Ён расказаў, што Украіна зараз рыхтуецца да новых дыпламатычных крокаў разам з партнёрамі ў Еўропе і ў ЗША. Між іншым, украінскі бок штодзень на сувязі з усімі, "хто можа зрабіць дыпламатыю непустой".

"На гэты час няма дакладнай інфармацыі, з чым расейцы збіраюцца ў Стамбул. У нас - не, у Турцыі - не, у Злучаных Штатаў - таксама няма, як і ў іншых партнёраў. І пакуль гэта выглядае не вельмі сур'ёзна", - паінфармаваў украінскі прэзідэнт.

Зяленскі дадаў, што гаварыў з гэтай нагоды ўчора з прэзідэнтам Турцыі Рэджэпам Эрдаганам. Ён падкрэсліў, што ўсе ў свеце хочуць, каб дыпламатыя запрацавала і было дасягнутае спыненне агню ва Украіне.

- Усе жадаюць, каб Расея спыніла гуляць з дыпламатыяй і сканчала вайну. Усе жадаюць сур'ёзнага міру, і Расея павінна на гэта пайсці. Менавіта такой павінна быць сустрэча, - заявіў Зяленскі.

Таксама прэзідэнт Украіны выказаў надзею, што ЗША "будуць рашучымі ў пытанні санкцый, каб дапамагчы міру".

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках