8 чэрвеня 2025, Нядзеля, 7:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З манашкамі-лукашысткамі адбыўся казус у Рыме

21
З манашкамі-лукашысткамі адбыўся казус у Рыме

Іх «выгналі» з храма.

Прадстаўнікоў менскага Свята-Елісавецінскага манастыра, які падтрымлівае вайну супраць Украіны, 17 траўня «прагналі ад царквы ў Рыме», паведамляе тэлеграм-канал «Хрысціянская візія».

«Сёстраў Свята-Елісавецінскага манастыра заўважылі за гандлем лацінскімі царкоўнымі ўбраннямі каля царквы Мадона Перпетуа Сакорса, якая знаходзіцца ў цэнтры Рыма — недалёка ад базілікі Санта-Марыя-Маджорэ.

Адзначаецца, што да згаданага ордэна належаць двое грэка-каталіцкіх украінскіх святароў з акупаванага Бярдзянска Іван Лявіцкі і Багдан Гелета, якія «два гады правялі ў расейскім палоне, зазналі здзекі і катаванням і ў чэрвені 2024 года былі вызваленыя ў рамках абмену».

«Тое, што прадстаўніцы манастыра, які падтрымлівае расейскую агрэсію і дапамагае расейскаму войску, размясцілі свой гандлёвы пункт каля храма, не магло не выклікаць абурэння ўкраінскіх і беларускіх вернікаў, і яны звярнуліся да кіраўніцтва царквы», - паведамляе тэлеграм-канал.

У выніку «скаардынаваных дзеянняў» вернікаў кіраўніцтва рымскай царквы прыняло пастанову «выгнаць гандляроў з храма».

Свята-Елісавецінскі манастыр адкрыта падтрымлівае расейскую ваенную агрэсію і надае дапамогу расейскаму войску.

У траўні 2023 года манастыр заявіў аб правядзенні ў Менску канцэрта ў падтрымку «шпіталяў і параненых байцоў расейскага войска, якія ўдзельнічаюць у спецаперацыі». Адзначалася, што сабраныя сродкі пойдуць на «закуп медабсталявання і лекавых сродкаў для шпіталяў Данбаса». Анонс канцэрта быў адзначаны хэштэгам «Сваіх не кідаем», папулярным у расейскай прапаганды. На афішы мерапрыемства адлюстравалі лацінскую літару Z - сімвал уварвання РФ ва Украіну.

Наведваючы манастыр на Каляды, 7 студзеня 2023 года, Аляксандр Лукашэнка падтрымаў збор дапамогі для расейскіх вайскоўцаў на фронце: «Вы робіце правільна. Не звяртайце ўвагі на дзясятак-другі праплачаных людзей. <…> Мы дапамагаем нашым расейскім братам».

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках