10 кастрычнiка 2024, Чацвер, 4:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адзін з расейскіх «шахедаў» амаль даляцеў да Наваградка

9
Адзін з расейскіх «шахедаў» амаль даляцеў да Наваградка

Усяго ноччу ў нашу краіну заляцела восем БПЛА.

У ноч з 6 на 7 верасня ў паветраную прастору Беларусі заляцелі не чатыры расейскія беспілотнікі, як паведамлялася раней, а мінімум восем. Такія ўдакладненыя звесткі апублікаваў праект маніторынгу ваеннай актыўнасці «Беларускі Гаюн».

Сем беспілотнікаў былі «шахедамі», яшчэ адзін – выведны расейскі БПЛА тыпу Supercam.

Першы дрон заляцеў у нашу краіну блізу 23.20. Ён зайшоў на тэрыторыю Гомельскай вобласці з Чарнігаўшчыны і ўжо праз 40 хвілінаў вылецеў назад ва Украіну ў кірунку Кіеўскага вадасховішча.

Далейшыя захады «шахедаў» былі прыкладна ў 2.45, 3.37, 3.49, 5.16, 5.54. А блізу 8.13, паводле звестак eRadarrua, у Беларусь заляцеў выведны БПЛА тыпу Supercam.

«Акрамя заходаў у Гомельскую вобласць, мінулай ноччу адзін з “шахедаў” заляцеў і ў Берасцейскую вобласць блізу 5.16 у раёне Пінска і прадоўжыў рух на поўнач. Гэты “шахед” зайшоў у Гарадзенскую вобласць (упершыню за ўвесь маніторынг) і даляцеў да самых Карэлічаў і Наваградка, трымаючы курс у кірунку мяжы з Літвой. Гэты “шахед” мог праляцець над Беларуссю на поўнач блізу 200 км, што з ім здарылася далей – невядома», – піша маніторынгавая група.

Праект зазначыў, што ўсю ноч у небе працавалі знішчальнікі і гелікаптэры ВПС Беларусі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках