21 снежня 2024, Субота, 17:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: Telegram пасля затрымання Дурава пачаў супрацоўнічаць са следствам

6
СМІ: Telegram пасля затрымання Дурава пачаў супрацоўнічаць са следствам
ПАВЕЛ ДУРАЎ

Мэсэнджар даў неабходную інфармацыю.

Месенджэр Telegram пасля затрымання заснавальніка Паўла Дурава ў Францыі пачаў супрацоўнічаць са следствам. Кампанія пачала адказваць на запыты праваахоўнікаў.

Пра гэта паведамляе Liberation.

Як адзначае французскае выданне, Telegram пасля затрымання Дурава пачаў адказваць на юрыдычныя запыты. Размова ідзе аб запытах французскай управы ў справах непаўналетніх нацыянальнай паліцыі і жандармерыі ў некалькіх крымінальных расследаваннях.

СМІ адзначае, што мэсанджар даў інфармацыю, якая, магчыма, дапаможа ідэнтыфікаваць пэўных падазраваных у злачынствах супраць дзяцей.

«Дзверы сапраўды адчыняюцца», - адзначыла кіраўніца аддзела барацьбы з кіберзлачыннасцю ў Францыі Іягана Брус.

«Цяпер інфармацыя распаўсюджваецца сярод усіх пракуратур Францыі, якія ўпарта заклікаюць аднавіць уласныя расследаванні з удзелам Telegram, якія дагэтуль былі прыпыненыя», - гаворыцца ў матэрыяле.

У федэральнай пракуратуры Бэльгіі паведамілі Liberation, што некаторы час таму Telegram змяніў пазіцыю і пачаў больш схільна супрацоўнічаць з сістэмай правасуддзя.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках