22 лiстапада 2024, Пятніца, 22:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памерла беларуская акторка Галіна Дзягілева

1
Памерла беларуская акторка Галіна Дзягілева
ГАЛІНА ДЗЯГІЛЕВА

Ёй было 77 гадоў.

Акторка Галіна Дзягілева памерла сёння, 12 верасня. Ёй было 77 гадоў. Пра гэта ў сацыяльных сетках напісалі ейныя сябры, піша «Зеркало».

Галіна Дзягілева нарадзілася ў 1947 годзе. Вядома як стваральніца тэатра "Зніч". Гэты калектыў з'явіўся ў 1989-м, свой першы спектакль паказаў праз год у Полацку. Дзягілева 17 гадоў (1968-1985) працавала ў віцебскім тэатры імя Якуба Коласа, пасля чаго перайшла ў канцэртна-лекцыйны аддзел Белдзяржфілармоніі. Фактычна менавіта ў гэтым аддзеле і пачалася праца стварэння новага калектыву.

Сваёй пляцоўкі "Зніч" не меў. Выступаў у Нацыянальнай бібліятэцы, на малой сцэне Купалаўскага тэатра, у Тэатры юнага гледача і ў іншых месцах. У канцы дзевяностых гадоў у "Зніча" з'явілася свая тэатральная зала ў Чырвоным касцёле.

Маторам у дзейнасці калектыву была менавіта Дзягілева, якая стала аўтаркай інсцэніровак, выканаўцам і рэжысёркай монаспектакляў паводле твораў Янкі Купалы, Васіля Віткі, Ніла Гілевіча і іншых беларускіх пісьменнікаў. Спектаклі гэтага тэатра паказваліся на фестывалях як у Беларусі, так і за мяжой.

У лютым 2023 года Дзягілеву адправілі на пенсію, ейны калектыў спыніў існаванне.

Развітанне з Галінай Дзягілевай адбудзецца заўтра, 13 верасня, аб 11 гадзіне ў крэматорыі на сталічных Паўночных могілках.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках