Экс-гулец нацыянальнай каманды Беларусі ў пляжным футболе стаў найлепшым бамбардзірам Кубка Польшчы
- 22.07.2024, 18:39
- 1,566
Дзяніс Самсонаў вызначыўся 19 галамі.
Беларус Дзяніс Самсонаў стаў найлепшым бамбардзірам Кубка Польшчы ў пляжным футболе. Ён вызначыўся 19 галамі, паведамляе «Трибуна».
Каманда Самсонава з Кальбуды па выніках турніру стала чацвёртай
Кубак Польшчы праходзіў з 19 да 21 ліпеня ў Гданьску.
Усяго ў турніры ўзялі ўдзел 20 каманд.