22 кастрычнiка 2024, aўторак, 12:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі навучыліся павялічваць тэрмін прыдатнасці мясных прадуктаў без хіміі

12
У Беларусі навучыліся павялічваць тэрмін прыдатнасці мясных прадуктаў без хіміі

Няўжо?

Беларускія вытворцы мясных прадуктаў навучыліся павялічваць іх тэрмін прыдатнасці максімальна натуральна. Пра гэта распавёў у эфіры тэлеканала СТВ намеснік генеральнага дырэктара аграпрамысловага холдынгу "Дзяржынскі" Алег Логвінаў.

“Нават на натуральных эфірных дабаўках тэрмін прыдатнасці можна трохразова павялічыць. Калі тэрмін прыдатнасці сырога мяса шэсць дзён, то можна да 30 дзён павялічыць”, - заявіў ён.

Паводле ягоных слоў, рытэйлы дыктуюць вытворцам тое, што прадукты павінны быць з вялікім тэрмінам захоўвання, каб іх паспелі прадаць.

“Але мы як прадпрыемства, якое мае знак “натуральны прадукт”, выкарыстоўваем у асноўным інгрэдыенты, біялагічна актыўныя дабаўкі натуральныя. То бок, гэта нейкія экстракты раслін ці прабіятычныя культуры”, — патлумачыў Логвінаў.

Ён дадаў, што такім чынам вытворцы павялічваюць тэрмін прыдатнасці, але для гэтага не выкарыстоўваюцца хімічныя інгрэдыенты.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках