27 снежня 2024, Пятніца, 1:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Bloomberg: Старэйшы сын Трампа адмовіўся ад пасады ў будучай адміністрацыі ЗША

7
Bloomberg: Старэйшы сын Трампа адмовіўся ад пасады ў будучай адміністрацыі ЗША
ДОНАЛЬД ТРАМП-МАЛОДШЫ
ФОТА: TASOS KATOPODIS/GETTY IMAGES

Будзе працаваць у венчурнай кампаніі.

Старэйшы сын абранага прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, Дональд Трамп- малодшы, не ўвойдзе ў новую адміністрацыю Злучаных Штатаў. Пра гэта 12 лістапада напісала Bloomberg са спасылкай на крыніцу.

Адзначаецца, што Трамп-малодшы заявіў, што не далучыцца да адміністрацыі свайго бацькі і будзе працаваць у венчурнай кампаніі 1789 Capital, якая «інвестуе ў кампаніі, схільныя да кансерватызму».

Як адзначыла агенцтва, старэйшы сын Трампа гуляў актыўную ролю ў яго перадвыбарнай кампаніі, прынамсі, Трамп-малодшы прапанаваў сенатара ад штата Агаё Джэя Ды Вэнса ў якасці кандыдата на пасаду віцэ-прэзідэнта ЗША.

Акрамя таго, старэйшы сын Трампа дапамагаў палітыку правяраць будучых супрацоўнікаў адміністрацыі «на прадмет іх адданасці абранаму прэзідэнту», падкрэсліла Bloomberg.

Трамп малодшы большую частку сваёй кар'еры працаваў у кампаніі Trump Organization. Акрамя таго, нядаўна ён разам з Трампам і двума братамі пачаў займацца крыптавалютным бізнэсам (кампанія World Liberty Financial).

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках