4 траўня 2024, Субота, 16:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэпрэсаліі

28
Рэпрэсаліі
Андрэй Саннікаў

Ёсць магутны сродак супраць скандальнага ўказа Лукашэнкі аб пашпартах.

Шмат пытанняў «што рабіць?».

Пастараюся растлумачыць.

Першае: указ Лукашэнкі - дырэктыўны вынік лахатрона «ціханоўскіх», якія дураць беларусам мазгі сваім нібы пашпартам.

Другое: указ Лукашэнкі незаконны як з пункту гледжання ўнутранага права, так і міжнароднага. Гэта важна разумець і ўлічваць для таго, каб змагацца з чарговым беззаконнем.

Трэцяе: грамадзяне Беларусі, якія легальна знаходзяцца за мяжой, могуць звяртацца да ўладаў краіны знаходжання для абароны сваіх правоў.

Зыходзячы з гэтага і трэба дзейнічаць (вядома, калі ёсць жаданне абараніць сябе і сваіх блізкіх).

Па-першае, час перастаць быць наіўнымі і спадзявацца на цуд, асабліва калі гэтыя надзеі звязаныя з «ціханоўскімі». На маю думку, сітуацыя з пашпартамі яшчэ раз падкрэсліла, як сінхронна працуюць рэжым дыктатара і самазванцы. Дакладней, не тое, каб сінхронна. Яны адкрыта працуюць на дыктатуру і яе ўмацаванне. Пры іх актыўным удзеле жыццё палітвязняў стала пеклам, Беларусь ператварылася ў канцлагер, беларусы за мяжой паслядоўна пазбаўляюцца ўсіх правоў і становяцца выгнанцамі.

Не варта таксама спадзявацца на "законы" рэжыму. Іншымі словамі, бессэнсоўна шукаць справядлівасці ў інстанцыях, якім спусцілі загад, што сёння "не да законаў".

Вядома ж, не варта рызыкаваць і ездзіць у адсоткаў упэўнены, што будзе прынятая спецыяльная праграма здзекаў і валаводжанняў для тых, хто прыехаў па дакументы з-за мяжы), а сесці можаце надоўга.

Што ж рабіць?

Я ўжо згадаў, што гэты чарговы дыктатарскі ўказ парушае не толькі ўнутранае, але і міжнароднае права. На ўнутранае права разбэшчанай гапаце пляваць, а вось з міжнародным справа ідзе інакш.

Як бы ні казырыліся калгасныя невукі, міжнароднае права ім не абысці. Трэба толькі навучыцца ім карыстацца (ізноў жа паўтару: тым, хто жадае і гатовы).

Ёсць такое добрае слова ў дыпламатычным слоўніку, якое мне вельмі падабаецца: рэпрэсаліі. Гэта правамерныя прымусовыя меры палітычнага, маёмаснага, эканамічнага характару і да т.п., якія прымяняюцца адной дзяржавай у адказ на неправамерныя дзеянні іншай дзяржавы.

Калгасны ўказ аб пашпартах закране не толькі інтарэсы беларускіх грамадзян, але і інтарэсы грамадзян іншых дзяржаў, саміх замежных дзяржаў, іх бізнэсу, роднасных сувязяў ды іншае.

Лукашэнкаўскі рэжым прысутнічае за мяжой не толькі ў выглядзе «дыпламатычных» прадстаўніцтваў, але і ў форме розных бізнэсаў, нерухомасці, сяброўства ў міжнародных арганізацыях.

Найшырэйшае поле для рэпрэсалій!

Зваротныя меры на «пашпартны ўказ» трэба шукаць у дзяржавах знаходжання, лабіяваць там адпаведныя меры.

Напрыклад, варта запатрабаваць закрыць усе беларускія пасольствы і выгнаць усіх іх супрацоўнікаў, для якіх вяртанне на радзіму - страшны сон.

Закрыць, а лепш звярнуць на карысць адпаведнай дзяржавы лукашэнкаўскія бізнэсы за мяжой. Выгнаць, нарэшце, лукашэнкаўскую агентуру, пра якую добра дасведчаныя спецслужбы краін, дзе сёння знаходзяцца беларусы.

Гэты недарэчны ўказ пры жаданні можна зрабіць вельмі дзейсным інструментам супраць дыктатуры.

Проста трэба перастаць спадзявацца на самазванцаў, самім прыкласці невялікія намаганні - і ўсё атрымаецца!

Андрэй Саннікаў, «Фэйсбук»

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках