5 чэрвеня 2025, Чацвер, 13:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На гэтыя выходныя жыхары Зямлі змогуць убачыць Ураджайны месяц

2
На гэтыя выходныя жыхары Зямлі змогуць убачыць Ураджайны месяц

Апошні супермесяц 2023 года.

Знакаміты Ураджайны месяц – апошні супермесяц 2023 года – стане першай поўняй восені. Убачыць яе можна будзе 29 верасня.

Афіцыйна поўня адбудзецца ў 5:58 раніцы паводле ўсходняга часу ў пятніцу, 29 верасня (13.00 паводле Менску). Поўню лепш за ўсё будзе відаць ноччу.

Паводле звестак Almanac.com, самая папулярная назва вераснёўскай поўні – «Ураджайны месяц», таму што яна ўзыходзіць бліжэй да заходу некалькі вечароў запар і дае фермерам дадатковае месяцовае святло, якое дапамагае ім сабраць ураджай. Аднак тое, якая менавіта поўня будзе называцца Ураджайнай, залежыць ад часу. Паводле звестак планетарыя Адлера, гэтая назва дадзеная найбліжэйшай да вераснёўскага раўнадзенства поўні.

У тых выпадках, калі кастрычніцкая поўня надыходзіць бліжэй да раўнадзенства, вераснёўскую поўню звычайна завуць Кукурузным Месяцам. Як піша Timeanddate.com, гэта адбываецца кожныя тры гады

У індзейцаў былі і іншыя назвы вераснёўскай поўні: Месяц сохлага рысу, Месяц апалага лісця і змерзлы месяц.

Ураджайны Месяц сёлета стане чацвёртай і апошняй суперпоўняй 2023 года, якая адбудзецца праз два дні пасля таго, як дасягне перыгея – найбліжэйшага пункту на арбіце Зямлі. Паколькі Месяц будзе знаходзіцца крыху бліжэй да Зямлі, чым звычайна, ён будзе здавацца крыху большым і ярчэйшым, чым звычайна.

Наступная поўня адбудзецца 28 кастрычніка, яна будзе называцца Паляўнічым Месяцам.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках