13 снежня 2025, Субота, 6:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

П'яны таксіст пратараніў два аўтамабілі на праспекце Незалежнасці

5
П'яны таксіст пратараніў два аўтамабілі на праспекце Незалежнасці

Фотафакт.

Аварыя адбылася 2 ліпеня блізу 15.55 у раёне скрыжавання праспекта Незалежнасці і Машэрава. Сутыкнуліся тры аўтамабілі, паведамілі ў менскай ДАІ.

Паводле папярэдняй інфармацыі, 22-гадовы кіроўца аўтамабіля Renault «праявіў няўважлівасць і неабачлівасць да дарожнага становішча і яго зменаў». У выніку сутыкнуўся з нерухомай Skoda і рухомым адначасна ў трэцяй паласе Chrysler.

«Паводле вынікаў медыцынскага агляду ў арганізме кіроўцы таксі выяўлена 0,58 праміле алкаголю. На шчасце, у выніку ДТЗ ніхто не пацярпеў», – расказалі ў ДАІ.

На месцы здарэння працавалі інспектары ДПС і ратавальнікі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках