Што адбываецца на «Кастрычніцкай» у Менску
20- 11.04.2021, 19:29
- 33,414
Сотні менчукоў нясуць кветкі да месца трагедыі.
Сёння па ўсёй Беларусі людзі ўспамінаюць пра дзясятую гадавіну тэракту ў менскім метро, паведамляе «Радыё Свабода». Сотні менчукоў нясуць белыя і чырвоныя кветкі да месца трагедыі.
Журналісты адзначаюць, што ўвечары ахвотных ушанаваць памяць стала яшчэ больш, чым было ўдзень.
Адзначым, што сёння актывісты правялі шэраг акцый, нагадаўшы ўладам, што беларусы памятаюць і ведаюць, хто вінаваты ў выбуху ў метро.